Жоуты пясочак

Жоўты пясочак


Бераг быў даволі пакаты. Пясочак жоўценькі, цубкі.
Мы, цюбіцейкі і панамкі нашага двару  ўцяклі. Варта была апанавана навінамі , нашыя бабулі эмацыйна абмяркоўвалі апашнюю кінапрэм'еру "Час яе сыноў".
Вайна шчэ была тут. Разам з намі.  Па дарозе, на Камсамольскае возера, мы набылі пляшкі авіацыйнага  бэнзіну Б-70 у гаспадарчай краме на Юбілейным базары.
Адкаркаваўшы  пляшкі, нашы старэйшыя таварышы рабілі коркі з старых шкарпэтак. І кактэйлі Молатава ляцелі ў стары канічны  дзот. Зараз ён як нейкі памятнік на ўзгорку. Як бяльмо. На прашпекту Пабядзіцяляў. А ў той час ён знаходзіўся у зарасніках. Вакол была шмат бруду , нейкіх выкінутых будматэрыялаў. Кучы чалавеча гаўна. Пах сцулёў. Тут жа мясцовыя жыхары пасьвілі коз і кароў.
Дзот гарэў. І не раз. І німа каму справы было. Гарыць і гарыць. Здзейсніўшы свой подзьвіг , мы рушылі да возера.
Мы , тыя, каго шчэ не зьвезлі на вёску ці піянерскі лагер.

Мы купаліся на паўвыспе, там , дзы была эстрада, і штучны пляж з насыпным пяском. Жоўценькім. Хлопцы і дзяўчаты гралі там ў валейбол.
Лета . Палова чэрвеня. Хоць і даволі цёпла, мы скупаўшысь, сядзелі на жоўтым пясочку з сінімі вуснамі і ляскалі паціху зубамі. Скура нашая была падобная гусінае. Мы назіралі за гульнёй. Прыгожыя хлопцы і дзяўчаты ладна перасоўваліся, білі мяча. Смех і такая прага да жыцця вісела над намі.
Нарэшце, нагрэўшысь і адпачыўшы мы кінуліся да вады. Пляскаліся, дурэлі, абдавалі пырскамі ў вочы. Ты мне, я табе. Хлопцы, якія трохі старэйшыя , палілі за ліпамі. Нам шчэ не давалі, лічылі што шчэ мы малыя.
Здалёк, на беразе, с боку дзе была вёска Вясялоўка, там зараз Рэйхстаг- музэй вайны. Хутка да нас, на роварах, набліжалася незвычайная кампанія. Адзін ровар рухаўся па беразе, другі крыху ў вадзе. Хлапцы, якія сядзелі на роварах, у захоп рукамі трымалі хлопца, які як гліссер рэзаў ваду тулавам. Яны смяяліся. Пырскі ляцелі. Мы таксама засьмяяліся. Я паказаў на хлопцаў рукою, калі яны параўняліся з намі. І зарагатаў. І крыкнуў: самалет!!!
Хлопцы шчэ метраў з пятнаццаць праехалі паўзнас, і выскачылі на сухое. На мурог.
У хлопца, які быў па сярэдзіне, не было ног. Па самыя яйцы.

У тую хвіліну, я нешта зразумеў. Нешта.
Нешта адбылося ў маёй галаве.
Назаўжды.

Сучаснае возера закавалі ў гранітныя кайданы.  Пляжу німа. Да вады  не падыйсці.
Толькі валун вялічэзны мне напамінае аб тым сонечным дні далёкага дзяцінства.

P.S

Побач, з намі, на беразе сядзела сямейка. З прыймача Spidola па польскім радыё  гучала песьня. Манэй.

Праз колькі год я зразумеў. Гэта быў гурт Пінк Флойд.


Рецензии