2016...

2016...
Канец "грамадска-палітычнага" і "літаратурнага"  году - падводжу  вынікі:4 штрафы,зь якіх  адзін аплаціў за мяне "сумленны" мент,адзін - сам і два - невядомы мне фонд падтрымкі... ;ніводнай публікацыі ў папяровых белмоўных выданьнях;прададзена пару дзесяткаў асобнікаў  раману  "Цана Еўропы...";каля дзесятка інтэрв'ю і каментароў для папяровых і электронных(радыйных) смі;было нямала добрых вершаў і не знаходзіў часу на новую прозу ў змагарнай мітусьні пікетаў і мітынгаў;у красавіку пахаваў Вітаўта Мартыненку,у кастрычніку -  Юрыя Хадыку,а 19.12.2016 адбыў на пахаваньні Леаніда Маракова... І,як ніколі дагэтуль, наслухаўся сёлета пра неўнікнёнасць і нават патрэбу  новых вайны і партызанкі...
18 снежня 2016 г. 


Рецензии