Инфернус

Інфернус
19-га сьнежня 2016-га,дзесьці на захад ад Менску, "заходнія" могілкі,прыехалі на трох бусіках,выйшлі сярод невялікага поля,ужо напалову ў крыжах... Дзень,сыра ў паветры і мокра пад нагамі,экскаватар адвярнуўся жалезнай задніцай ад жалобнай экскурсіі,вывернуты каўшом падзол,чаравікі па костачку ў гліне,нават кінуць тры  жмені зямлі няма як - трэба кідаць  кавалкамі,квэцаць рукі ў цяжкі магільны грунт... Вечка над галавой  паставілі няшчыльна й так закруцілі. Так і засыпалі дасьледчыка нашых пакутаў...Хацеў пакласьці ў труну свае радкі разьвітальныя,ды забыўся,пакуль гаварыў,скалеўшы ад сырога тутэйшага  сіверу... Ужо сядаючы ў транспарт,каб выправіцца ў зваротны шлях, раптам заціўкала ў тэлефоне - прыйшла эсэмэска: "База недвижимости Беларуси - для Вас!.. Здесь находится и Ваш объект.Получите доступ и управляйте им"...
P.S.
Вы пэўна ж падумалі,што гэткі майстра выдумляць рэаліі нашага жыцьця, я і  гэтую эсэмэску прыдумаў. Прызнаюся,не.За мяне гэта робяць іншыя,я толькі запісваю.Вось як запісваю яшчэ адзін варыянт заканчэньня пахавальнага дня 19-га...
Ужо перад дзьвярыма ў мэтро даганяе мяне дзядзечка  - з тых дзядзечкаў,якіх  часта бачу на розных нашых зборках, сходках ды пахаваньнях - і пытаецца:
 "- Дык а что,нічего не будет?.."
Чалавек меў на ўвазе жалобны стол...

20 снежня 2016 г.


Рецензии