Непераможны волат

Непераможны волат мой народ,
Не загружаўся непатрэбнай помстай.
Не падаў уніз, не зачыняў варот,
Адвагай жыў, хадзіў  заўсёды проста.

Дастойны супляменнікі мае,
Ніхто не можа зганьбіць беларуса.
Прытулак госцю добраму дае.
Я нацыяй сваёю ганаруся.

Не любіць спрэчак, рознай мітусні,
Неверагодна добры, працавіты.
З празрыстым сэрцам, чыстым, без хлусні,
Задаткі ладныя жыццём прывіты.

У беларуса чарадзейны дар —
Падпарадкоўвацца, калі  патрэбна.
Жыццёвы роздум, точны каляндар,
Ды памяркоўнасць, як скарбонка срэбра.

Непераможны волат мой народ.
Ён здрадлівасць душою не прыймае.
Хто слову верны ды хто помніць род,
Падтрымку ў народа атрымае.


Рецензии