Уражанне

Прысвячаецца камандзіру дэсантнікаў капітану Топкіну І.П.

Ён камандзір дэсантнікаў адважных,
Закінуты ў палескія лясы.
Наладзіць сувязь надзвычайна важна,
З ёй выйдзем, пэўна, з чорнай паласы.

Уразіў нас: вясёлы, захмялелы,
Ды не гарэлка гэтаму віна.
Вольналюбівы ён, бадзёры, смелы,
Узбудараджаны і без віна.

Ён аддаваў кароткія загады.
Здалося мне  — прысуджаны вясці.
У нас дэсантнік не прасіў парады,
Адказнасць здолеў камандзір нясці.

Не меў ён права ў людзях памыліцца,
Паплечнікаў знайшоў па барацьбе.
Магчыма, стаў таму ён весяліцца,
Што адчуваў упэўненнасць у сябе.

Уражанне прыемным засталося,
З Зямлі Вялікай прыляцеў змагар.
Пасябраваць з ім многім давялося,
Ён шчырасць сэрца аддаваў у дар.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →