Код прысутнасьци

Код прысутнасьці

А Вы ведаеце,што я вучыўся на філфаку БДУ 5 гадоў + 1 год вымушанага "акадэмічнага" адпачынку за няздадзены экзамен па рускай літаратуры выкладчыку Фёдараву?А пра тое,што ў дыплёме пра філалагічную  "вышку", па белмове ў мяне тлусты   "траяк" адрозна ад  "чацьвёркі" па рускай?А пра тое,як мы дзялілі 17-гадовую дачку аднаго прафесара з адным цяперашнім рэпарцёрам таксама ня чулі?О,гэта быў яшчэ ТОЙ раман!А пра любоўны трохкутнік двух паэтаў і адной выканальніцы нашых народных песьняў хіба ня ведаеце?Ну як жа,трохкутнік  раскуціцца   ўжо ў новым тысячагоддзі, і наша муза і каханка нарэшце застанецца адна.
Што,і пра мой раман з прафесарам кафедры замежнай літаратуры  ніхто з Вас ня чуў?А пра тое,як я згубіў цноту ў  маскоўскім гатэлі  "Колас",што на прасьпекце Касманаўтаў,таксама не?А пра спробы стварыць "вольны" і правільны саюз пісьменьнікаў яшчэ ў пачатку 90-х?
А мае  "эцюды пра КДБ" у новастворанай газэце  "Культура" у 1992-м не чыталі?А пра...Зрэшты,хопіць,нельга ж 10 гадоў жыцьця Аўтара  - з 1983-га па 1993-ці - зьмясьціць у кароткай анатацыі...
Марыліна Горка,
22.12.2019


Рецензии