Калядныя гисторыи

Каханьне жыве 33 гады

Паслья поўначы 24-га сьнежня 2019-га закончыў і апрылюдніў у ФБ верш,штуршком да якога стаў фотаздымак маёй былой каханай жанчыны.Здымак даўні,яшчэ ў фармаце ч-б,і дзяўчына на ім - маладая і прыгожая...
А трэба заўважыць,што да моманту напісаньня верша Каляднай ноччу 2019-га я яшчэ захоўваў рэшткі тых бурхлівых пачуцьцяў,якія ўзьніклі былі восеньню 1986-га,калі яна,17-гадовая пякнюльля з Буды Грэскай,і я,24-гадовы чарнявы вісус,пазнаёміліся,гуляючы ў нейкіх шляхецкіх прысадах,лакалізацыю якіх ужо і не ўзгадаю.
І вось па адбыцьці нашых зь ёю 33-х гадкоў яна піша мне ў загадным ладзе:"..,здымі мой здымак,які над тваім вершам ў сенняшнім посце. Гэта не смеласць, як табе падаецца,а правакацыйнасць,гэта недалікатна з твайго боку. Свае пачуцці не выстаўляюць напаказ. А верш добры. малайчына".
Ясная рэч,мне непрыемна ёкнула дзесьці ў сьвядомасьці,і я выдаліў здымак,адчуваючы,як ува мне нараджаецца нейкае іншае - контраверсійнае -пачуцьцё.Праз некалькі гадзін мая былая Муза дакінула:
"Дзякуй,што прыслухаўся і  выдаліў мой здымак. А яшчэ знайшла твой тэкст на ФБ за 22 снежня пра твой будучы раман "Плутонія". Ты пра які гэта любоўны трохкутнік пішаш? Ты выдатна ведаеш,што ніякай тваей каханкай я не была. Дык што ж ты маніш? Я ўжо не кажу пра маральны бок тваіх опусаў...Ты вельмі ўзрадаваўся,што я засталася адна? Помсліва,жорстка,  ды лепш застацца адной,чым з абы кім. За любую няпраўду мы дамо адказ і перад гісторыяй і перад Богам. Не ганіся за таннай славай. Гэта марнасць".
Пасьля апошняга ейнага допісу я не без палёгкі выдыхнуў,успомніў эпіграф "Е un pensier del mio capo" Джаваньні("яна - выдумка маёй галавы"),які  М.Багдановіч паставіў да свайго вершаванага апавяданьня  "Вероніка",зьмешчанага ў  зборніку   "Вянок",- і выдаліў электронны вобраз майго былога каханьня з сваёй ФБ-старонкі,захаваўшы для навукі  наступных пакаленьняў яе
апошні вердыкт.
28.12.2019


Рецензии