Калядо шчыки-2019

Калядоўшчыкі-2019

А палове на другую начы,акурат у пачатку Багатай Куцьці,пазванілі на мабільны:калядоўшчыкі ў форме" з Марынагорскага РАУСу спраўджвалі,як я выконваю ўмовы зьняволеньня паводле сёлетняга сакавіцкага прыгавору Пухавіцкага райсуда.Гэтым разам яны не перапытвалі,ці маю я хатні тэлефон,аўто і дзе працую - проста далі расьпісацца і паставіць дату.
Яны не пыталіся,а я і не плявузгаў лішняга,выдыхаючы ўбок  водары толькі што адсьвяткаванай Поснай Куцьці.

28.12.2019,
МАРЫЛІНА ГОРКА


Рецензии