Гарэза-вецер

Гарэза-вецер на гарышчы
Гасцюе, ды не першы дзень.
То як разбойнік ён засвішча,
А то рыпіць, нібыта пень.

Абудзіць нейкую трывогу,
Не заціхае дзень и ноч.
Не зносіць даха, дзякуй Богу!
Хоць да прыгоды ён ахвоч.

Усемагутны — ва ўладзе,
Вольналюбівы жэўжык ён.
Хістае яблыню ў садзе,
Як гаспадар зімовых дзён.

То трошкі  сціхне, зноў  сваволіць.
Яму хто можа даць загад?
Ніхто задзіру не зняволіць,
Бо ён не слухае парад.

Гарэза-вецер на гарышчы.
Дзівосны ён зімовы птах.
Разбойнікам ліхім засвішча,
Ды растрапецца па кутках.


Рецензии
Цудоўны, дзівосны малюнак нашае Радзімы. Зьдзіўляюся, дзе ж такія гарышчы ў Вас?

Евгений Лукашевич   29.12.2021 23:19     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Яўген!
Гарышч хапае. Ёсць гарышча ў бацькоўскай хаце, якую мы добра даглядаем па сёняшні дзень. Дарэчы, Новы год плануем сустракаць менавіта ў бацькоўскай роднай хаце..
Ёсць гарышча і ў нашым вялікім загарадным доме.
З надыходзячым Новым годам!

Татьяна Цыркунова   30.12.2021 11:29   Заявить о нарушении
Таксама сардэчна віншую Вас і Вашу сям'ю з надыходзячымі сьвятамі! Нізкі паклон и прывітаньне Целяханам!

Евгений Лукашевич   31.12.2021 00:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.