Паланiлi нас...

Паланілі нас не раз чужынцы,
Не міналі ворагі зямлі.
Але ж быў галоўным слушны прынцып —
Продкі лінію сваю вялі.

Збераглі галоўнае — Айчыну,
Мова, быт, традыцыі жывуць.
Разумею важкую прычыну —
Не далі, каб захлынула муць.

Захапленне продкамі адзначу —
Свет сапраўдных быў барацьбітоў.
Іх высакароднасць абазначу:
«За Радзіму смерць прыняць гатоў!»

Мой народ адважны, добры, смелы,
Бачыў бед нямала — не злічыць.
Выжываў з навукаю ўмелай,
Бо паразы здолелі вучыць.

Маці Божая не забывала,
Пад яе святою мы рукой.
Дапамога — схлынула навала.
На зямлі Радзімы — мір, спакой.

Паланілі нас не раз чужынцы,
Ды яны зняволіць не змаглі.
Быў заўсёды добры, важкі прынцып:
«Абаронцам, стань, сваёй зямлі...»


Рецензии