Миниатюры

ДЫЯЛОГІ З ВІЛЬМАНАМ

Учора мой візаві канчаўся ад нядосыпу,нечаканай работы перакладчыкам па просьбе знаёмага малдаваніна з румынскім пашпартам і дзікіх навінаў з Беларусі,пра якія я расказваю яму за ранішняй кавай у царкоўнай місіі для беднякоў.
"Не магу,- кажа,-тут не магу,і там голасу няма!.."
Параіў яму ўзяцца  "ад нэрваў" за раман  Дастаеўскага  "Гулец"("Игрок").
Цяпер сядзіць за пару сталоў ад мяне на другім паверсе публічнай бібліятэкі і піша ў мясцовую аблгазэту "Avisa Nordland".
х      х      х
Вільман,які ўжо даўна напісаў сваю нататку ў газэту,звоніць з прыбіральні:
"-Глядзі,зара каля цябе тры мясцовыя "грацыі" прадэфілююць.Толькі што з дабла выскачылі.Гадоў 13-ці векам,ага.Ты на ножкі,на ножкі глядзі...".
І праўда,праз хвіліну прашкандыбалі,шчабечучы.І праўда,у белых шкарпэтачках,якія і костачак не закрываюць...З туалету!
"-Ну,зразумеў цяпер,што такое свабода?А я сабе думаю,што гэта  з пачаткам летняга сезону ў горадзе столькі кінутага абутку валяецца?Відаць,нешта ў мясцовых з нагамі,можа ад перагрэву альбо пацеюць?"
"-Ды не,дарагі дружа.Гэта ў іх з галавой,а не з нагамі.Зрэшты,"каронавірус" паказвае,што тэрмінова ратаваць трэба ўсю галаву чалавечай цывілізацыі.Ты што выбіраеш:гільятыну ці пажыцьцёвае?"
------------------------------------------
Над маім рабочым сталом - вялікае старое люстэрка гадоў так з  70-х мінулай стагодкі.І вось падыму я галаву,зірну на тое аблічча з барадой а-ля мармон паўночна-амэрыканскіх штатаў ды і пашлю яго на куй.
А потым падумаю-падумаю і зь яшчэ большай асалодаю раблю пераадрасацыю  ў ...ізду.
13.01.2021,гатэль "Norr;na",Bodо
х            х            х
Крама "Fretex"(сэканд-хэнд).На праходзе саступаю месца афрыканцы сталага веку  ў танных каляровых хламідах,а тая мне:
"- Салям алейкум!"
"Уалейкум ас салям,"- адказваю.А потым думаю:вось што значыць не галіцца з 17-га лістапада 2020-га...
х             х              х
Сядзім у мясцовым бургеркінгу з малдаванінам Алексам,прататыпам майго раманнага героя  з  "Цаны Еўропы...",мясцовым косткі абмываем.Алекс чорнай кавай частуе,сам пенную экспрэсу сёрбае.І тут да нас Вільман падрульвае,увесь такі настаўбураны.
"Падыходжу, - кажа, -да мясцовай наркаманскай тусьні аганьку стрэльнуць,а яны ўжо з на скорую руку сфастрыгаванага бульбулятара  нейкую пАру не то смокчуць,ні то ўдыхаюць... Але ня тое мне зарымела,а як трэці з іхнай кумпаніі,дапіўшы піва,бляшанку коштам 2 кроны ў сьметніцу выкінуў!Гэта што ж выходзіць,я,зьбіраючы тыя пляшкі,за іх бяднейшы?"

Калядныя гісторыі
Ёлкі-палкі! Знайшоў у "аднаглазьніках" сваё першае школьнае каханьне!Настаўніца ў Магілёве. Дзевятамайскі здымак з зялёна-чырвоным баньцікам і ... каларадскай стужкай на камізэльцы... Вось табе й праваслаўнае Раство!))))
З часу,калі я бачыў яе апошні раз,прайшло роўна 40 гадоў...


Рецензии