Фэст...

Будслаўскі фэст у рэжыме акупацыі,альбо Падзеньне касьцёлу-2

6 ліпеня 2012-га году,мястэчка Будслаў у Мядзельскім раёне.Час - каля  23:38 - 23:55.Мянтоўскі шмон людзей,якія ідуць на ўсяночную ў Касьцёл з нагоды штогадовага сьвята ўшанаваньня  Маці Божай Будслаўскай.Забіраюць у бабуль шкляныя слоікі,падрыхтаваныя,каб набіраць  "сьвятую ваду".У жанчын забіраюць з прычосак шпількі й заколі,манікюрныя ножычкі-шчыпчыкі...
З нагоды гэтага відэа ўспамінаецца адно мерапрыемства -абмеркаваньне праекту   "Закона пра культуру" - на якое я быў запрошаны Паўлам Севярынцам ад імя БХД.Я быў толькі што вярнуўшыся з Нарвегіі,дзе дапісваў другую частку рамана   "Цана Еўропы...",і з радасьцю адгукнуўся. На тым сходзе,які праходзіў на сядзібе ТБМ,у нейкі момант я зьвярнуў увагу на тое,як цяпер праходзіць Будслаўскі фэст - пад кантролем дзесяткаў м(...),чаго нават пад саветамі не было ў 70-х гадах,на што некалькі ўдзельнікаў абмеркаваньня нечакана для мяне пачалі  даказваць,што  "а як жа,  так трэба дзеля аховы грамадзянаў...".Лішне казаць,што мая пасьлянарвежская эйфарыя хутка прыгасла і я вярнуўся ў прывычны стан контр-агрэсіі...
  Год прыкладна  2014-ы, "каталіцкія" Каляды,перад касьцёлам сьв. Антонія Падуанскага ў Мар'інай Горцы? м(...) шманаюць  мой заплечнік.Мае пікіроўкі з лейтэнантам...

10 студзень 2018 г.


Рецензии