***

Рабункі мужыкоў,альбо Супраціўляйся!
Дарэчы,пра дэкрэт N3 "О предупреждении социального иждивенчества",сфабрыкаваны ў красавіку 2015-га.
Дык вось,зь вялікай доляй вераемнасьці прымалі яго перш за ўсё дзеля таго,каб абкласьці данінай тых нашых грамадзянаў,якія зарабляюць "жывыя", рэальныя грошы па-за бюджэтнай сферай,пераважна за межамі Беларусі.Зарабляюць і прывозяць свае капіталы назад,на радзіму,дзе лічацца пастаяннымі жыхарамі,стала зарэгістраваныя, тут жа свае грошы і трацяць,сплачваючы ўскосны падатак на дададзеную вартасць(у абрэвіяцыі па-расейску - знакаміты НДС).
Але я нават не пра гэты ПДВ,пра які кожны наш "тунеядзец" ведае. Я пра нашы банкаўскія капіталы.Думаю,пры ўсіх рызыках нашага часу,мы ўсё ж трымаем нашыя ашчадна зарабляныя і зьбіраныя грошыкі не ў прадзедавых жбанках пад ложкам,а ў банках,не? Хтосьці вярнуўся з заробкаў і пусьціў іх на сям'ю,хтосьці паставіў дом,хтосьці спусьціў у кабаках...А нехта паклаў у банк пад працэнты і жыве з іх.Нават на сёньняшнюю мінімальную працэнтную стаўку па дэпазіце нежанаты чалавек можа нармальна жыць пры ўмове,што на ягоным рахунку ляжыць ад 40 тысяч у паўночнаамерыканскай ці еўравалюце.
Дык гэтыя людзі,гэтыя работнікі,якія ўкалвалі і ўкалваюць за межамі антыбеларускай падрэжымнай зоны,а потым вяртаюцца і кладуць свае заробленыя ў беларускія банкі - яны хто? І хто карыстаецца іхнымі ўкладамі,асабліва калі ўклады разьмешчаны ў дзяржбанках? Часам не дзяржбюджэт,зь якога кормяцца ў тым ліку і падатковая і ментаўская шантрапа?..
Як ні круці,але,жывучы ў грамадстве,мы ня вольныя ад яго.Як і яно ад нас.Усе мы як плацельшчыкі,так і спажыўцы.
Я,напрыклад, ведаю аднаго тутэйшага "ранцье",які штомесяц здымае з рахунку ў "Беларусьбанку" суму,роўную жончынаму заробку і цешчынай пенсіі.Але каб здымаць такі працэнт па дэпазіце, у яго павінна ляжаць кругленькая сума.І яна ў яго ляжыць. Хаця "Стоп!": сума гэтая не "ляжыць",а "круціцца",г.зн.зь яе карыстае банк,дзяржаўны банк Беларусі,якую ў сваю чаргу як прыватную вотчыну карыстае дзейны антыбеларускі рэжым.Кола,як той казаў,замыкаецца.Застаецца толькі задаць рытарычнае пытаньне:дык хто каму павінен і хто ў гэтай краіне сапраўдны паразіт.
P.S.
Нават вербальны супраціў у сацыяльных сетках робіць сваю справу! А што ж было б,каб рэальны ды на галоўнай плошчы!? Ну ці там на галоўным менскім чыгунвакзале ды пуці перакрыць на гадзінку-другую...Бач ты,удакладненьні ён унёс,падла!..
13.01.2017,Беларусь


Рецензии