У майстэрнi

Ён, ох, не любіць непарадку,
Усё ў майстэрні паскладана.
Агледзіць палатно спачатку,
Сюжэт задумае складаны.

Абрыс прыгожы намалюе,
Намер свой нібыта пакажа,
Задуму, што яго хвалюе,
Імгненна ў вузел сэнс завяжа.

Гадаеш: «Можа то дрывотня?»
У ёй запас ляжыць нядрэнны...
А можа цёмна падваротня,
Праход, што брукаван каменнем?

Мастак малюе... тайна гэта.
Пытаеш: «Можа, пень трухлявы?»
Цікавішся: «Якая мэта?»
Рагоча: «Гэта ў лазні лавы...»

Тут мімаволі засярдуеш:
Глядзіш на ўсё цвярозым вокам.
Насмешкі, пэўна, не даруеш...
Яму блазенства выйдзе бокам...


Рецензии
Вы прекрасно владеете родною мовою. И есть у вас дар стихосложения. Это замечательно!

Вадим Бережной   15.01.2022 18:16     Заявить о нарушении
З цягам часу стала ўсё часцей звяртацца да роднай мовы... Мабыць, гэта старасць... Нават думаю на мове.
Беларуская мова прыгожая, яна мілагучная.
Шчыра дзякую за добрыя словы ды водгук!

Татьяна Цыркунова   16.01.2022 11:19   Заявить о нарушении