Cярод чужых

СЯРОД ЧУЖЫХ

З даўнім таварышам Адасём Калютам адзначылі  "стары новы".Выпадкова трапілі на застольле да  панаехалых,якіх у Марылінай Горцы дахалеры і яшчэ троху.Дык вось малюнак: адзін з гасьцёў дакалупаўся да Адася за мову, а гаспадар - таксама з панаехалых і таксама з рускамоўных - горача заступіўся за права Адася гаварыць па-свойму, і ўвогуле -"здесь Беларусь и будь добр уважать права хозяев страны пребывания!" Пры тым,што Адась наш ужо гадоў 20 сам стала жыве ў Чэхіі.
Галоўнае,што выпілі-закусілі добра і разышліся мірна.
Спытаеце,чаму да мяне не было прэтэнзіяў?А хто яго ведае?Магчыма,што коратка стрыжаны ці вочы па-іншаму зыркаюць,але і сапраўды не прыгадаю,каб перад грамадзянамі мне за мову заступацца  прыходзілася.А  чыноўнічкам я і сам "прад'явы" кідаю.Толькі  гэта ўжо  іншая гісторыя.

15.01.2018,М.Г.

"ХАТНЯЯ ХІМІЯ":УЛІК І КАНТРОЛЬ
2019 ГОД:
...
25 СЬНЕЖНЯ(БАГАТАЯ КУЦЬЦЯ НА КАЛЯДЫ) - ПРАВЕРКА Ў 01:30 НАЧЫ;
29 СЬНЕЖНЯ - ПРАВЕРКА;
31 СЬНЕЖНЯ - ПРАВЕРКА Ў 11:30 ДНЯ.
2020 ГОД:
1 СТУДЗЕНЯ ПРАВЕРКА Ў 19:30 ВЕЧАРА;
10 СТУДЗЕНЯ - ВЯЧЭРНЯЯ ПРАВЕРКА;
12 СТУДЗЕНЯ - ВЯЧЭРНЯЯ.
ПАД ЧАС АПОШНЯЙ КАПІТАН ЗАПІСВАЎ МАЕ СТАНДАРТНЫЯ АДКАЗЫ,ЯКІЯ Я ДАЮ ЎЖО ХУТКА ГОД:АСАБІСТАЙ МАШЫНЫ НЯМА,БО НЯМА ПРАВОЎ;СТАЦЫЯНАРНАГА ТЭЛЕФОНА НЯМА;ЖЫВУ АДЗІН:ПРАЦУЮ ПІСЬМЕНЬНІКАМ...ІНШЫ  "КАНТРАЛЁР",ПАД ДВА МЭТРЫ РОСТАМ ГЛАДКАТВАРЫ МАЛАДЫ БУГАЙ,ПРАЯЎЛЯЎ ІНІЦЫЯТЫВУ І ЗАДАВАЎ ДАДАТКОВЫЯ ПРАВАКАЦЫЙНЫЯ ПЫТАНЬНІ:"А ВОТ ТУТ ВЧЭРА НОЎТБУК УКРАЛІ,СЛУЧАЙНО НЕ СЛЫШАЛІ?","А ВЫ ЎСЛОВІЯМІ ПРАЖЫВАНІЯ ДАВОЛЬНЫ?".І ПАМЫКАЕЦЦА Ў КУХНЮ ПРАЙСЬЦІ,АЛЕ Ж У БЕРЦАХ,І ТАМУ Я АБСАДЖВАЮ ПАМАЎЗЬЛІВЫЯ ПАРЫВЫ "ЦІКАЎНАГА"...
БРАТ МОЙ НАЗВАНЫ  МАКСІМІЛІЯН ВЕДАЕ,ШТО Я Ў Г Э Т К І Я   МОМАНТЫ ДУМАЮ І ДА ЧАГО ГАТОВЫ.
P.S.ЦЯРПЕНЬНЕ МАЁ ПЕРАЖЫВАЕ МАКСІМАЛЬНУЮ СТУПЕНЬ НАПРУГІ Ў ГЭТЫЯ ДНІ.ТРЭБА НАПІСАЦЬ ЗАПЫТ РАЙПРАКУРОРУ НАКОНТ АМНІСТЫІ.


Рецензии