Тонкiя галiначкi...

Тонкія галіначкі бярозы
Вецер-забіяка абарваў.
А з маіх вачэй ён выбіў слёзы,
Ты на што ж, шалёны, зазлаваў?

Што патрэбна ветру — ягамосці?
Прыляцеў ён з мора ці з балот?
Моцны ды нядобры, поўны злосці,
Нахіліў ды паваліў чарот.

Закружыў вакольнымі лясамі,
Вывярнуў сасну, ды не адну.
Завываў ён злымі галасамі,
Човен застагнаў, пайшоў ка дну.

Раніцаю згінуў без слядочка,
Быццам бы нічога не было.
Ох,  шалёнай стала з ветрам ночка,
Гурбы снегу ветрам намяло.


Рецензии