Як Бiрута у грыбы ходзiла бел
Дайшла да лесу, глядзіць, а дождж і перастаў. Знайшла сцяжынку, ідзе па мокрым лесе, грыбы выглядвае. Раптам бачыць, наперадзе дзядок стаіць у старажытнай вопратцы. Падышла бліжэй, павярнуўся стары цераз левае плячо і строга так пытаецца:
- Хто ты і чаго табе ў лесе трэба?
Так і так, адказвае дзяўчынка, зваць Бірутай і прыйшла, маўляў, у лес у грыбы.
- Што ж, - кажа дзядок, - ідзі за мной. Завяду цябе ў такое месца, павек грыбоў не збярэш.
Пайшоў стары па сцяжынцы, Бірута ўслед. І хацела б павярнуць, ды сама не разумее, што яе вядзе. Ідзе і здзіўляецца: быццам дождж ішоў, а дзядок у сухой вопратцы. Быццам ён падчас дажджу хаваўся недзе, у дупле вялікім ці ў нары.
Ідуць яны, праз зараснікі і буралом прадзіраюцца, цераз гушчар. Нарэшце выйшлі на вялікую паляну, абсыпаную грыбамі. «Вось, збірай», - махнуў рукой дзядок і знік.
Глядзіць Бірута, не падмануў стары, грыбоў вакол вiдзiма-нявiдзiма. Кінулася збіраць, набрала поўны кошык, а грыбоў, здаецца, яшчэ больш стала. Што ж, пакіну назаўтра, думае дзяўчынка. Пачала глядзець, як вяртацца, а не ведае. Куды ні пайдзі - усюды лес, і сцяжынак не відаць.
Дай, думае, на дрэва залезу ды пагляджу, можа, дзе край лесу бачны. Паставіла кошык і палезла на вялікую сасну, на самы верх. Забралася, стала глядзець.
Спачатку нічога не было відаць, толькі лес з усіх бакоў. Пасля чуе, нібы завуць яе. Прыслухалася і праўда: у некалькі галасоў крычаць: "Бірута, ау!.." І людзі ўнізе ходзяць.
- Я тут! - крыкнула дзяўчынка, ды без толку: ходзяць вясковыя па лесе, гукаюць, а яе не чуюць і не бачаць.
Вось ужо пад самым дрэвам прайшлі, дзе Бірута кошык пакінула, ды і тут не ўбачылі. Заспяшалася яна ўніз, з галіны на галіну ступае, баіцца, што людзі пойдуць.
Злезла з дрэва, крычала, гукала - нікога. Нібы ў іншы свет патрапіла. І як з яго выйсці, ня вядома.
Падняла кошык з грыбамі, стаіць, азіраецца, думае, што рабіць. Раптам глядзіць, знаёмы дзядок ідзе. Бірута да яго:
- Дзядуля, міленькі, выведзі мяне з лесу!..
Бліснуў стары сінімі вачыма, зірнуў на яе, нібы прыпамінаючы, і кажа:
- А, зноў ты!.. Набрала грыбоў?
- Набрала, дзядуля, толькі вось дарогу дадому не магу знайсці…
- Добра, пойдзем…
І пайшлі яны назад, праз зараснікі і буралом, цераз гушчар. Ці доўга цi коратка, выйшлі на ўзлесак. Глядзіць дзяўчынка, сцяжынка знаёмая. А там і вёска ў канцы дарогі. Хацела падзякаваць дзядка, павярнулася, а яго і няма.
Вярнулася дадому, выбеглі насустрач родныя, цешацца, абдымаюць, быццам стагоддзе не бачылі. Дзе знікала, пытаюцца. Дзівіцца Бірута. Як дзе, адказвае, у грыбы хадзіла. Вось, поўны кошык набрала. Глядзіць, а грыбы ўсё чарвякамі з'едзены. І вопратка яе з прарэхамі ад трухлявасьці.
Стала пытаць, аказалася прайшло ўжо два тыдні, як яна ў лес адправілася. Некалькі разоў хадзілі яе шукаць усім светам, ужо страцілі надзею жывой убачыць. А яна раптам прыйшла, нібы з таго свету. Цуд, ды і толькі!
Свидетельство о публикации №222011700822