Выхад у горад

ВЫХАД У ГОРАД
1.АГРАКАСА
Паўднём выйшаў у цэнтар.Зайшоў у кантору  "Белаграпрамбанку",дзе ізноў мусіў назіраць рыла мянта-ахоўніка у поўнай выкладцы,пакуль чакаў сваёй чаргі.Разумееце,ты кладзеш свае "бабкі" у банк,яны круцяцца там,і кормяць у тым ліку і гэтага мянта.Пры тым,што будынак стаіць за 50 метраў па дыяганалі ад галоўнай раённай мусарні-РАУСу!Здавалася б,ну навошта яшчэ і ў самой канторы ахова?Які дурань палезе ў банк пад носам у цэлай зграі форменных сук?Дык не ж,трэба трымаць дармаеда.І хай жа  сядзеў бы ён у сваім "пункте милиции" за касамі,дык не сядзіць жа!Аднаго разу так яму і кажу:"Што,не сядзіцца?Выпаўз кліентаў пужаць?"Лыпае,сука,бельмамі,але маўчыць.
У такія моманты чамусьці ўспамінаецца прарочы расейскі баявік  "Брат-2",асабліва фраза таксіста:"Были же люди как люди...".
Дык вось,кліентам нашай агракасы я стаў гады два назад,калі падпісваў дамову з банкам, ніякіх ахоўнікаў у полі майго зроку тады і блізка  не  было.А пачалі гэтыя дармажэры выпаўзаць з сваіх схованак акурат пасьля леташніх  "парламенцкіх выбарОў".Памятаеце, "выбарЫ" былі ў нядзелю 17-стага,ага,а 19-га ў аўторак я зайшоў свае еўраталеры абмяняць,бо ў нашай агракасе курс выгаднейшы на пару капеек,чым у   "Беларусьбанку".Заходжу,значыцца,і бачу перад сабою форму з дубінкай,газбалонам і рудое цаўё пісталета ў кабуры.Мне адразу дыхалку  перахапіла адрэналінам,аж забыўся,на якую пімпачку націскаць у апараце электрачаргі.Ну,а гэты  "дзядзя Сьцёпа" яшчэ і падграбае да мяне,і давай мне  тыпу дапамагаць.Ах ты ж ё тваю макаўку!Тут і пачаўся мой зьедлівы маналог:"Што,-кажу,- узмацненьне рэжыму пасьля выбараў яшчэ не зьнялі?Я ж вас тут раней ніколі ня бачыў?"
Цікава,але мае рэплікі ў бок маладога ахоўніка падтрымала таксама маладая кліентэса,якая прыйшла пасьля мяне.Так мы зь ёй і абмяркоўвалі напаўголасу новыя банкаўскія парадкі,пакуль электамеханічны голас не паклікаў мяне ў кабінку згодна чаргі.
2.БІБЛІЯТЭКА
Да канца абеднага перапынку заставалася хвіліяў 20,і я пасунуўся ў галоўную бібліятэку Пухавіцкага раёну - пацікавіцца ды пры нагодзе сапсаваць каму-небудзь настрой.
А пацікавіцца мне закарцела вось пра што:ці і па-ранейшаму грамадзянам без Марынагорскай рэгістрацыі не выдаюць кніжак на дом?
На жаль,і праз сем гадоў  часу,калі я ў 2013-м упершыню зайшоў у райцэнтраўскую бібліятэку,кніжак чужакам на рукі не выдаюць.Рэч у тым,што,калі верыць бібліятэкаркам,ахвочыя да прыгожага пісьменства чытачы часта кніжкі не вяртаюць,і тады работніцам кніжнага царства самім трэба аплачваць кошт нявернутых фаліянтаў.
"Дык што,-пытаюся,-чытачы падаюць вам фальшывыя пашпарты,і таму ні вы,ні міліцыя ня можаце з даўжнікоў спагнаць запазычаныя кнігі?Гэта ж чыстая адміністратыўка,выпісаў  штраф,і няхай аплачваюць!"І слухайце што!Аказваецца,міліцыя не займаецца росшукам чытачоў,якія не вярнулі  бібліятэцы кнігі!Нават калі адрас вядомы - не і ўсё.Нейкага ёй,бачыце,закону дадатковага не хапае,каб штраф выпісаць  за невяртаньне якіх-нубудзь Купалавых  "Тутэйшых".А вось калі капшук з грашыма знойдзеш і ў міліцыю не здасі - пойдзеш па крымінальным артыкуле за прысваеньне...Бібліятэкаркі кажуць,што на іхныя звароты Пухавіцкая міліцыя ім адказвае:"Падавайце ў суд на даўжнікоў,стварайце прэцэдэнт...".Ну дык,а вы кажаце,міліцыя ў нас нялюдская,народ  прыгнятае... Вунь колькі кніжных злодзеяў на волі гуляе!Гэта ж вам не пачак пельменяў у  "Еўраёпце" заныкаць з галадухі.
(працяг будзе)
22.01.2020,
Марыліна Горка


Рецензии