Зiмовы вецер

Зімовы вецер — звер шалёны,
Ён гурбы снегу намятаў.
Злаваўся, выў ды слаў праклёны,
Сабакай злоснай скавытаў.

Круціліся віхуры дружна,
То гурба там, то гурба тут.
Змагацца бессэнсоўна мужна —
Сняжынкі ўвесь двор замятут.

Яны свабодныя ў палёце,
Саўдзельнік — вецер-балбатун.
Яму маркотна ў адзіноце,
Ён дэманструе — рагатун.

Сняжынкі ім зачараваны,
Вядома ж — вецер-бунтаўнік.
Ў вар’яцкі танец закаханы,
Праныра ж той раптоўна знік.

З’явіўся зноў з шалёнай сілай,
Намёты снежныя прынёс.
Зімовы вецер незычлівы,
Ён вымагае плач да слёз.


Рецензии