Павярнула сонейка...

Павярнула сонейка на лета,
Прыгажосць кранае на двары.
Птушак абнадзеіць слушна мэта —
Дачакацца цёплае пары.

Неба валашковае над хатай,
З даху кроплямі — вадзіца.
Вераб’і, іх выгляд зухаваты,
Скачуць, каб з калюжыны напіцца.

Домаўласнік ўзяўся за рыдлёўку,
Ён руплівы, добры гаспадар.
Да вясны праводзіць падрыхтоўку,
Падганяе часу валадар.

А паветра свежасцю духмянай
Вабіць, нібы чараўніцы дар.
Галава раптоўна стала п’янай...
Хто віноўнік? Вечны каляндар...

Павярнула сонейка на лета,
Мы чакаем гэтага штогод.
Даспадобы ўсім законы света,
Уздыхнуў з палёгкаю народ.


Рецензии