Мне прыкладам...

29.05.1963 — 28.01.2021

Мне прыкладам Сямінскі стаў,
Максімаліст і летуценнік.
Быў знаўцам ён не без падстаў,
Паэт ад Бога і пісьменнік.

Карцін нямала маляваў,
Ён шанаваў народа слова.
Фальклор сюжэтам забаўляў,
Не марнаю была размова.

Лінгвістыка... ён, чарадзей,
Валодаў добра родным словам.
Шмат адбывалася падзей,
Прыняць удзел заўжды гатовы.

Чытаю казку пра Масты.
Чытаю казачку пра Шчару...
Няма ні слова ў іх лухты,
Ёсць толькі роднай мовы чары.

Камар бурштынавы ляціць,
Жар-птушка сонейку падобна.
Умеў пісаць, умеў свяціць,
Умеў апавядаць лагодна.

Дапытлівым, цікаўным быў,
На жаль, кароткая дарога.
Прызнанне ўсё ж Пятро здабыў,
Пакінуў добрых твораў многа.


Рецензии