Каханне...

Каханне — ветра подых лёгкі...
Яно такім здалося мне.
Але не прынясе палёгкі,
Калі адказ гучыць як "Не!"

Падобна лёту матылькову,
То раптам велічны цяжар.
Няма надзеі на падкову,
Стрымаць, умей, сардэчны жар.

Каханне — вечны валацуга,
Яго не проста прыручыць.
Правалакуцца думкі цугам,
Трывога ў сэрцы забрынчыць.

Каханне — лёгкая забава?
Каханне — непадзельны крыж?
Каханне — горыч, у гэтым справа,
Няўседліва, як птушка стрыж.

Яно сур’ёзнасць і блазенства.
Не дасць душы ўпасці ў бруд.
Як паратунак ад шаленства,
Каханне можа здзейсніць цуд.


Рецензии
Я родился в Белоруссии и знал язык. Прочитал Ваше стихотворение и с грустью вспомнил моё детство и юность.

Миша Сапожников   20.11.2023 13:43     Заявить о нарушении
Теплом и добром повеяло от Вашей рецензии, Миша!
Спасибо Вам и низкий поклон!

Татьяна Цыркунова   20.11.2023 16:55   Заявить о нарушении