Нашчадкi вечнага былога...

Нашчадкі вечнага былога...
Забыцца на яго? Бяда...
Ад продкаў — слава, Перамога,
Іх сказ — празрыстая вада.

Пашчасціла — мне выпаў шанец,
Знаёміцца ды шанаваць.
Мой бацька быў, як самазванец,
Сам ведаў — трэба ваяваць.

Аддаў Радзіме перавагу,
Не спаў на печы — ваяваў.
Не меў заявы на ўвагу,
Ён Перамогу будаваў.

«Павінны я...» — так дасканала
Усведамляў ды ваяваў,
Каб згінула навек навала,
Ён многіх вытрымкай здзіўляў.

Нашчадкі слаўнага былога...
Унукі, дзеці тых байцоў...
Для нас здабыта Перамога
Крывёю дзедаў ды бацькоў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →