Працэсы...

"Працэсы ідуць,і мы пра іх ведаем"

Замест каб хаваць бацьку сваёй аднакурсьніцы Васіля Сёмуху разьвітаўся з сваяком сваёй сужыцелькі  Ванькам Шуляком 1932-га году нараджэньня.Дзея адбывалася ў Мар'інай Горцы на могілках вёскі Навасёлкі.Сярод іншых  цікавых для дапытлівага позірку  момантаў пахаваньня, зьвярнуў ўвагу на два наступныя.
Пятро,аматар пагаварыць са мной на патрыятычна-незалежніцкія  тэмы,расказвае:
"Еду сёньня на вашу сталіцу з Новалукомля,а насустрач  калона ваенных цягачоў з прыцэпамі шуруе. Кажуць,дзесьці на  мяжы з Расеяй  н а ш ы  нейкія вучэньні праводзяць альбо плануюць правесьці з удзелам войскаў тэрытарыяльнай абароны і  рэзервістаў(у простамоўі -  "партызанаў").Ага! А яшчэ інсайдэры ў міліцэйскіх,прасьці госпадзі,органах паведамляюць,што адказныя за ідэалагічную работу ў падразьдяленьнях мус арганізоўваюць паўторныя прысягі на вернасць сам знаеш каму.Ды ня проста на словах,а з падпісаньнем адмысловых папяровых заяваў... .
Так што во,пісьменьнік,працэсы ідуць,і мы пра іх ведаем".


Рецензии