Падлашчвацца?!

Падлашчвацца?! Не, не па мне...
Падкрэсліваць сваю прыязнасць?
Не, лёкай — ён не будзе ў цане,
Хоць па плячу яму адказнасць.

Хто лёкай, той не гаспадар,
Заўсёды ён, як памагаты.
Губляе свой ад Бога дар,
Хоць можа стацца — сам багаты.

Характарам не выйшаў ён.
Жыццё, як дробная манета.
Падлашчвацца — яго закон,
Адразу разумею гэта.

Хадзіць на дыбачках, як ён?
Стаць хітрамудрай ды адданай?
Такіх навокал аж мільён —
Блішчаць прамовай палымянай.

Магчыма, я максімаліст.
Падладжвацца, хваліць — шлях змрочны.
Не, я пакіну праўды ліст
Са шчырым сэрцам — відавочна...


Рецензии