Незгасальная надзея адраджэння

“Незгасальная надзея адраджэння...”
Лёсавы шлях вызначаецца Богам для кожнага чалавека.  І чалавек ідзе, сустракаючы перашкоды, якія трэба пераадольваваць ды зноў шыбаваць далей.  Усё часцей, у момант нейкай разгубленнасці, ці нейкага здарэння на дапамогу прыходзяць людзі і адбываецца гэта вельмі своечасова… Так і на гэты раз – сам лёс звёў мяне з цікавымі і добразычлівымі членамі РГА “Патрыёты Беларусі”, якія сумесна робяць адну добрую справу – дапамагаюць людзям.
Мы сустрэліся з магілеўскімі членамі аб’яднання “Патрыёты Беларусі”  падчас снежаньскіх мерапрыемстваў 2021годзе, якія праходзілі на Слаугарадскай зямлі: экскурсіі ў мясцовым  гісторыка-краязнаучым музеі і на
паседжанні за “Круглым сталом”, што былі арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слаўгарадскага райвыканкама.  На гэтай сустрэчы мы і даведаліся аб беларускім паралімпійцы Аляксее Талае.  Падчас гутаркі было вырашана арганізаваць сустрэчу з запрашэннем Аляксея Канстанцінавіча на слаўгарадскую зямлю.
На момант вырашэння пытання аб сустрэчы пра Аляксея у мяне было няшмат звестак аб ім. Некаторые з іх я знайшла на прасторах Інтэрнэту, дзе гаворыцца, што шмат людзей даведаліся пра Аляксея Талая пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 года дзякуючы яго грамадзянскай пазіцыі. “Спартсмен, які ў 16-гадовым узросце з-за міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая разарвалася побач, страціў рукі і ногі, – адкрыта выступіў за Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнку і супраць вулічных пратэстау. Талай не раз абвінавачваў апанентаў улады ў няведанні гісторыі і заяўляў, што вулічныя акцыі арганізуюцца з-за мяжы і накіраваны на разбурэнне краіны.
Аляксей Талай паведаміў, што ягоны рахунак у Instagram заблакавалі. На думку паралімпійца, падставай для блока стала наведванне Хатыні, дзе Талай пералічваў зверствы нямецка-фашыстскіх акупантау на тэрыторыі Беларусі”.
Было вельмі цікава сустрэцца с гэтым выдатным і мужным чалавекам і, дзякуй Богу, сустрэча з Аляксеем Канстанцінавічам Талаем адбылася. Вядомы паралімпіец, рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Спартыўны Алімп”, дырэктар дабрачыннага фонду, матывацыйны спікер Аляксей Талай завітаў з візітам у Слаўгарад. У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі яго сустракалі старшыня райвыканкама Сяргей Валер’евіч Міхалюта, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Васільеўна Купрыянцава, дырэктар і супрацоунікі музея, члены рэспубліканскага грамадскага аб'яднання  “Патрыёты Беларусі”.
Падчас добразычлівага знаёмства і правядзення “Дыялогавай пляцоўкі” і дзелавой гутаркі былі вызначаны прыярытэтныя накірункі для далейшага супрацоўніцтва. Уразіла Аляксея экскурсія па залах музея. Напрыканцы сустрэчы дырэктар музея Святлана Мельянцова паднесла госцю памятны сувенір, а Аляксей, у сваю чаргу, перадаў музею кампакт-дыск са зборнікам дзіцячых эссе аб Вялікай Айчыннай вайне “Жывая памяць удзячных пакаленняў”.
Аляксею Талаю вельмі спадабалася кніга «Азбука садово-огородная» для маленькіх дзяцей, на вокладцы якой намалявана вясёлка, што падарыла для сям’і Аляксея аўтар Вера Стасенка. «Радугу детям! и никто не должен у них её отнимать» — словы, якія прагучалі з вуснаў Аляксея Канстанцінавіча.
Далей сустрэча ладзілася ў кінатэатры “Радзіма”. Спачатку адбылася гутарка па душам з маладым пакаленнем:  вучнямі сярэдніх і старэйшых класаў школ горада, якая прайшла у цеплай, адкрытай і непрымушанай атмасферы. А потым з прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскасці, палітычнага актыва Слаўгарадчыны, якую правёў член Канстытуцыйнай камісіі, паралімпіец, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, прадпрымальнік, дабрачынца, матывацыйны спікер, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай. Аляксей Канстанцінавіч падзяліўся са слаўгарадчанамі звесткамі як працавала Канстытуцыйная камісія, як яе члены знаходзілі кампраміс пры падрыхтоўцы тых ці іншых змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон, растлумачыў неабходнасць некаторых новаўвядзенняў. Таксама ў сяброўскай гутарцы расказаў аб сваёй прадпрымальніцкай і дабрачыннай дзейнасці, адказаў на пытанні аўдыторыі аб сям’і, спартыўных дасягненнях.
Старшыня райвыканкама Сяргей Валер'евіч Міхалюта адзначыў, што шматгранная дзейнасць Аляксей Канстанцінавіча надае сілы для пераадолення жыццёвых цяжкасцей, і ўручыў падзяку райвыканкама, фотаздымкі, зробленыя падчас сустрэч у музеі і з моладдзю, і памятны сувенір.
Думкі змянялі адна адную, і, кожны раз, выклікалі гонар і павагу за мужнасць і моцны прыклад, якія дэманстраваў чалавек з “жалезнай” воляй, пераадольваючый выпрабаванні і перашкоды і наперакор цяжкаму лёсу, захаваўшый чыстую душу і добрае сэрца.
Адна з думак кружыла нібы крумкач над галавой: “Як магло такое здарыцца? Як Аляксей вытрымаў удары лёсу?”
Выбух снарада – водгалас Вялікай Айчыннай вайны ў мірны час, ледзь не перапыніў жыццё падлетка Аляксея Талая. Маладому чалавеку прыйшлося пераадолець мноства выпрабаванняў і змяніць свае погляды да чалавечага жыцця, да грамадскай думкі. Галоўнымі прыярытэтамі для Аляксея Талая з’яўляюцца годнасць і адданасць Радзіме, захаванне сямейных і культурных традыцый і каштоўнасцей, выхаванне здаровага, паўнацэннага грамадзяніна, самаахвярная любоў да людзей.
Няхай гарыць зорка Аляксея Канстанцінавіча Талая над Беларуссю напамінам аб дзядуліным патрыятычным працавітым выхаванні, аб незгасальнай надзеі на адраджэнне беларускіх традыцый і захаванні культурнай спадчыны роднай зямлі.
Тэкст падрыхтавала Вера Стасенка, удзельнік сустрэчы. 06.02.2022


Рецензии