Адкуль прыйшла да нас газета

Да больш распаўсюджанных перыядычных выданняў адносяцца газеты і часопісы. Слова “газета” паходзіць ад французскай, італьянскай і іспанскай мовы. З’яўленне газеты некаторыя даследчыкі знаходзяць у старажытнарымскіх запісах, якія дастаткова рэгулярна выдаваліся пры Юліі Цэзары. У іх паведамляліся асноўныя звесткі: аб дзейнасці ўрада, аб узброеных канфліктах і іншых дзяржаўных і міжнародных падзеях. У Расіі першыя друкаваныя газеты адносяць да 17 стагоддзя, калі з данясенняў розных замежных агентаў у Маскоўскім Пасольскім прыказе складалі для цара Аляксея Міхайлавіча скасаванні. З 1621 года гэтыя скасаванні пачалі называць “Курантами”. Заснавальнікам расійскай газеты ў поўным сэнсе быў Петр І. у дзень 2 студзеня 1703 года выйшаў першы нумар “Ведомостей о военных и иных делах…”. ХХ стагоддзе і пачатак ХІХ стагоддзя – гэта час росквіту перыядычнага друку, які прызваны паведамляць чалавецтву навіны і, у той жа час, фіксаваць асноўныя лёсавыя падзеі гісторыі.
Кожная газета складаецца з асобных палос – старонак, на якіх размешчаны тэксты па раздзелах. На першай паласе зверху размяшчаецца шапка – назва газеты і звесткі аб тым, чыім органам яна з’яўляецца (перыядычнасць яе выдання, нумар і дата выпуску). Заўсёды пад шапкай друкуецца самы галоўны матэрыял, які ў журналістаў называецца – “передовица”. Тэкст у газетных матэрыялах разбіваецца пры вёрстке (падчас складання палос з гранак – сталбцоў тыпаграфскага набора) на асобныя калонкі-стаўбцы. Акрамя артыкулаў і нарысаў газета змяшчае і невялікія матэрыялы ў выглядзе: заметак, хронік, розных аб’яў. Некаторыя газетныя матэрыялы маюць загалоўкі і падзагалоўкі, якія друкуюцца вялікім і сярэднім шрыфтам. На апошняй паласе газет часта выкарыстоўваюць самы дробны газетны шрыфт нонпарёль. Кегель яго (даўжыня паміж верхняй і ніжняй сценкамі літар) роўны 2,26 мм. фармат газет, якія выдаваліся ў перыяд існавання СССР, быў агульнапрынятым – 42х62 см. гэта фармат газеты “Правда” або А-2 і 30х42 – фармат раённых, шматтыражных і шматлікіх гарадскіх і моладзевых газет.
29.04.2020


Рецензии