Чаро ная н тачка

Падчас летніх заняткаў дзеці з дзяржаўных установоў адукацыі дзіцячых садоў горада Слаўгарада наведваюць раённы гісторыка-краязнаўчы музей, дзе для іх старшым навуковым супрацоўнікам Верай Сяргееўнай Стасенка падрыхтаваны музейныя заняткі “Чароўная нітачка”, “Музей у жыцці горада”, “Мастак і фарбы”, падарожжа-вандроўка “У свет нашых продкаў”, віктарына “Па сцяжынцы ў беларускую казку”. Маленькія, а дакладней 4-х гадовыя наведвальнікі, з задавальненнем і ўжо не першы раз прыходзяць на музейныя заняткі, дзе знаёмяцца з побытам продкаў беларусаў. Цікавасцю для наведвальнікаў з'яўляецца тое, у якіх ўмовах жылі раней іх бабулі і дзядулі, чым займаліся, якімі прыладамі і прыстасавннямі карысталіся для здабычы ежы, стварэння вопраткі і яе аздаблення і іншых спраў.
Як з’явілася нітачка і для чаго прымянялася ў практычным жыцці. У спалучэнні з рэчаіснасцю і рознымі гульнявымі прыёмамі праводзяцца заняткі, падчас якіх знаёмяцца выхаванцы з вырабамі ткацтва. Разглядаюць тканыя вырабы з вышыўкай і ўзорнае вязанне карункаў на ручніках, посцілках. Знаёмяцца з новымі беларускімі словамі: верацяно, трапала, кудзеля, калаўрот, кросны, карункі і іншыя, якія даўно выйшлі з маўленчага ўжытку.
На музейным занятку “Чароўная нітачка” выхаванцы пяшчотнымі словамі называлі характэрныя асаблівасці ільняной ніткі: прыгожая, танюткая, моцная, вельмі патрэбная, лагодная, бліскучая і інш.
На прыканцы занятка, пасля знаёмства з беларускім узорам мастацкай вышыўкі ручнікоў і адзення мясцовых майстрыц (Батоўкінай (Паўлючковай) М.Я. (г.Слаўгарад), Сергіенка С.П. (д. Ст.Каменка), маці Кананчук Т.П. і іншых) выхаванцы дашкольнай установы атрымалі папяровую “Ляльку”, каб дома разам з бацькамі размаляваць на ёй беларускім узорам вопратку.
Не толькі ткацтва цікавіць маленькіх наведвальнікаў. А яшчэ тое, якой асноўнай хатняй справай займаліся жанчыны (дагляд і выхаванне дзяцей, гатаванне ежы, жлукценне бялізны, прыбіраннем і іншымі). Дзеці пазнаёміліся ў мужчынскім рыштунку, чым апрацоўвалі глебу мужчыны, якімі прыстасаваннямі карысталіся каваль, ганчар, бандар, пчаляр.
Зараз у Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пасля адкрыцця залы “Этнаграфія”, яшчэ больш наведвальнікаў сустракаюць супрацоўнікі музея.
Для дарослых наведвальнікаў працуе салон “Бяседа”, які дапамагае здабываь інфармацыю аб гісторыі края, падзяліцца ўспамінамі і арганізаваць пошукавую дзейнасць розных накірункаў.
Старшы навуковы супрацоўнік Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Стасенка В. С.
09.08.2016


Рецензии