Мастак п л грым
Сапраўды, мастацкі густ карцін Анатоля Концуба пераносіць гледача ў вобразы родных мясцін, дзе цвіце люпін “Люпин расцвёл” або праз бэзавы дым туманнай раніцы, праглядваюцца берагі рачулкі і подых лясоў па-за ўскрайкам вёскі на карціне “Сиреневое утро”.
Светлыя ўспаміны мінулага ў пейзажнай лірыцы пражоўклай ніткай падзяляюць шчасце і горыч сумоты, калі спыняеш позірк ля карцін “Врата в рай” і “Деревня Лысковщина. Реквием”.
Аўтар перадае зносіны чалавека з навакольным асяроддзем праз паданні і міфічныя вобразы ў мастацкім творы “Похищение”.
Біблейская тэма кранае наведвальніка, бо перададзена асабіста А.Концубам праз адмысловае ўспрыняццем сэнсу жыцця, які праходзіць праз этапы “нараджэння”, “сталення” і “канчэння” ў мастацкіх творах “Троица”, “Строительство ковчега”.
У цэнтры выставы аўтапартрэт мастака “Художник и пилигрим”, у якім ён перадае асабісты погляд і адносіны да жыцця. Чалавек, які жыве заўсёды астаўляе “сляды” – аб гэтым сведчыць праца мастака “Следы цивилизацый”. Добрыя ці дрэнныя, але менавіта гэта адказ на пытанне, якімі ўчынкамі і дзеяннямі мы ўзбагачаем наш дом – нашу ЗЯМЛЮ.
Нібы промні сонейка саграваюць позіркі наведвальнікаў нацюрморты “Весна и осень”, “Букеты мая”, Осенний блюз”, “Сосновая ветка”, “Подсолнухи” у якіх кветкі не проста стаяць у збанах, гарлачах і іншай пасудзе, але перадаюць настрой вясны, лета, восені. Калі глядзець на шышкі, або яблык ці каштаны, узнікае жаданне падставіць далоні і злавіць іх. Вось так, па майстэрскі мастак Анатоль Концуб перадае час, рух, дзеянне карціны. Діўная аура творчага замысла мастака прываблівае гледача, акунае у свет асабістых уражанняў і пачуццяў, настрою на светлыя хвіліны незрымай гутаркі з мастаком і яго творчасцю. У кнізе “Водгукаў і прапаноў” вучні, якія наведвалі выставу аставілі такія радкі “…увидев картины и прослушав историю о них, мы были удивлены их красотой, а также их историей, но наиболее всего мы были заинтересованы тремя картинами Анатолия Концуба: «Сосновая ветка»2014, «Врата в рай»2009, «Похищение»1995. С любовью и уважением восьмой класс Васьковичской средней школы”.
26.02.2016
Свидетельство о публикации №222020901974