Прашамацеу трыснёг...

Прашамацеў трыснёг засохлы,
Зрок затрымаўся на вадзе.
Над возерам паніклі вольхі
Ў доўгай дружнай чарадзе.

Панурасць нейкая ў прыродзе,
Навокал змрочны краявід.
Крычу  глухому ветру: "Годзе!"
Ён сілаю сваёй агід.

Яму бы граць ды забаўляцца,
Прыносіць купу смецця ён.
Але ці трэба тут здзіўляцца?
Рашучасць  — для вятроў закон.

Перапявае песні вецер,
Свавольнік забаўляе свет.
Адзін-адзіны на планеце,
Складзе неведамы куплет.

Прашамацеў трыснёг з трывогай,
Напэўна, вецер напужаў.
Паніклі вольхі чэргай доўгай...
У сэрцы непакой ды жаль...


Рецензии