Падснежнiк

Зараджэнне кветачкі вясновай...
Бачу я падснежнік на двары.
Цераз мерзлы пласт, яшчэ зімовы,
Вылез веснік сонечнай пары.

Кволыя зялёныя лісточкі
Атачаюць дужае сцябло.
Не баіцца кветка  зімняй ночкі,
Ведае — не за гарой цяпло.

Я гляджу на кветку закахана,
У ёй такая прагнасць да жыцця.
Прыгажуня з верай палымянай,
Мужнасці не будзе забыцця.

Зараджэнне кветачкі прыгожай,
Першы цёплы подых веснавы...
Забіяцкі гонар дапаможа
Перажыць палон ёй снегавы.


Рецензии