Как стать на беларуский путь

Як стаць на беларускія рэйкі

Гэтымі днямі - люты 2018-га -   біёграф нашых беларускіх пісьменьнікаў Сяргей Шапран адзначае свае пяцьдзесят.Паважная дата,паважныя гады.І ў зьвязку,у сувязі з гэтай лічбай хачу згадаць наступныя моманты з уласнай біяграфіі Сяргея.
Калі я правільна прыгадваю - а калі не,дык мой аднакурсьнік  Міхась Скобла мяне паправіць - Сяргей Шапран у другой палове 80-х 20 ст. перавёўся з Рыгі на наш філфак БДУ.На так званае рускае аддзяленьне. Але паколькі  набор на беладдзяленьне філфаку ўзору 1986-га быў адным з наймацнейшых і менавіта беладдзяленьне,перш за ўсё  яго мужчынская палова,задавалі тэмп і  грамдска -палітычны актывізм усяму гуманітарнаму корпусу БДУ ў перыяд 1986-1991-гадоў,то і Сяргея мы бачылі часьцей сярод нас,чым сярод  "русакоў".
Усе гады нашага  перабудовачнага студэнцтва мы,белмоўныя беларусы беладдзяленьня,хто па-добраму,а хто,як я,і  "па-грубаму" далучалі Сяргея,наскрозь  "пракачанага" рускультам, да культуры нашай,беларускай,да Беларушчыны.Сяргей упарта супраціўляўся,спрабаваў даказваць сваю рускамоўную рацыю вядомымі нам шавіністычнымі кодамі,зьлёгку падрэтушаванымі культуралагічнай пудрай...
Асабіста я ня верыў і больш за тое -быў упэўнены,што такога русака,як Сяргей Шапран,далучыць да белідэі немагчыма ў прынцыпе...
Аднак у выпадку з Сяргеем  я памыліўся.Прайшлі гады,і аднойчы ўжо ў новым тысячагоддзі я раптам адкрываю для сябе,што аб'ект маіх колішніх студэнцкіх кпінаў і жорсткай крытыкі стаў таленавітым біёграфам нашых беларускіх пісьменьнікаў.

11.02.2018


Рецензии