У кожным вершы...
Размешчана ў ім ідэя.
Для сэнса добрая размінка,
Бо адбываецца падзея.
Каб заварожваць, трэба многа —
Пісаць, не сапсаваць парадак.
Свая знаходзіцца дарога,
Не дапаможа тут нарада.
Мая душа — яна наросхрыст,
Не дай, Бог, выбухне параза.
Пісаць цікава, вер, не проста,
Не дай, Бог, прагучыць абраза.
Абмежаваная ў сродках,
Абрыс малюю кожны вечар.
Напішацца радок кароткі,
Задавальненне сцісне плечы.
У кожным вершы ёсць задатак,
Раскрыць яго — мая задача.
Ён для Паэзіі падатак,
Разынкаю — мая падача.
Свидетельство о публикации №222030200384