Лилипутия

Здымачны павільён.
Для здымак мастацкага фільма “Ліліпуція” пабудавалі спецыфічны павільён, у які ўклалі мільёны доллараў. Збудавалі цэлы гарадскі мікрараён з  дамамі, тратуарамі і паркамі паменьшанымі ад звычайнага памеру ў 26-ць разоў. Па гарадскіх вуліцах ездзілі аўтамабілі, трамваі, тралейбусы і аўтобусы, мітусіліся маленькія электронныя чалавечкі, і ўсё гэта -- адзін у адзін падобнае да сапраўдных, тэхналогіі дазвалялі зрабіць гэта, адно толькі што ў дваццаць шэсць разоў зменьшанае ў памеры. Калі ўпершыню на здымкі прывезлі артыстаў, а везлі іх з абавязковай умовай, -- павязка на вачах, дык вось, калі павязку з вачэй здымалі, то амаль кожны з артыстаў не мог пазбегнуць адчування, што ён па нейкай прычыне імгненна павялічыўся ў памерах, быццам раптоўна вырас. Як толькі па прыездзе на месца можна было адкрыць вочы, некаторыя ў жаху адхістваліся назад і прыгаворвалі: “Ух, як я вырас!”. Мініацюрны горад да таго здаваўся рэалістычным і сапраўдным, што некаторыя нават абмацвалі сябе рукамі і справалі ўшчыкнуць, маўляў, ці не сніцца мне гэта?
Паўтара года здымалі фільм, гэта зрабіла павільён яшчэ больш рэалістычным, бо рэжысёр па ходу здымак, прымушаў больш удасканальваць і сам павільён, шукаючы нечаканыя ракурсы. Фільм “Ліліпуція” нарабіў у пракаце, а найболеш за ўсё ў Інтэрнэце, вельмі многа шуму. Ён заваяваў некалькі прэмій “Оскар”, у тым ліку і за лепшую ролю.
Калі фільм запусцілі ў пракат, спачатку павільён хацелі знішчыць, потым ператварыць яго ў своеасаблівы “музей фільма” пад адкрытым небам, але ўрэшце рэшт зрабілі з яго дзіцячы атракцыён “Ух, як я вырас!”. І пачалі вазіць туды дзяцей.


Рецензии