Самападман

Самападман даецца лёгка,
Прыгожы птах, ён сакатун.
Адолець цяжкасці з палёгкай
Не можа млявы балбатун.

Самападман развесіць сетку,
Наладзіць хісткія масткі.
Адказ сапраўдны - толькі зрэдку,
Ў хлусні манюкі - мастакі.

Самападман - міраж, пустэльнік,
Чым зможа надзяліць хлусня?
Агонь не зможа стаць прыцэльным,
Фальшыўку вабіць мітусня.

Самападман - шчарбіна ў сэрцы,
Шукальнік выгады сабе.
Паломка, збой сапраўднай мерцы,
Няма падтрымкі ў барацьбе.

Самападман жыве нядоўга,
Народжаны, каб мудраваць.
Ёсць рэчаіснасць, сіла доўга,
Яны прымусяць шчыраваць.


Рецензии