Там, дзе ты мусиш быць

Там,дзе ты мусіш быць

Пра адыход у вечнасць Бацькі свайго,Генрыха Станіслававіча Адамовіча,я даведаўся ад брата Паўла вечарам 15 лютага.Брат яшчэ раніцай быў з ім,пакарміў яго і вярнуўся ў Даўгінава,бо мусіў паказацца  на працы сваёй.Вечарам ён вярнуўся на хутар да бацькоў.Маці глядзела тэлевізар,уключаны на поўную гучнасць,а бацька ляжаў у сваім ложку.Яшчэ цёплы,але ўжо нежывы.Брат даў сьвечку ў рукі,прашаптаў  адыходную,але пабаяўся тату прыкрыць рот.Потым гэта зрабілі ў трупярні Мядзеля,падвязаўшы сківіцы матузкамі,ад якіх потым засталіся сьляды.
Крыху пазьней брат напісаў мне пра небазьбежнае па электроннай пошце,і я,сьціснуўшы зубы,стаў аператыўна шукаць магчымасьці як найхутчэй вярнуцца ў Беларусь з запалярнага нарвежскага гарадка Бодзё(Bod;).Брат паабяцаў мне,што Бацьку ня будуць хаваць без мяне.
Як я заўважыў для сябе аднойчы,Лёс любіць свайго рыштанта і дапамагае ў крытычныя моманты.Так атрымалася і гэтым разам:за наступныя суткі зь вечара 15-га да раніцы 17-га мне ўдалося выкупіць па электронцы білеты на авіярэйсы да Вільні і на аўтобус мінсктранса з Вільні да  Менску.
У 10:35 паводле Осла я сеў у аэраплан да колішняй Крыстыяніі,маючы ў сабе тры вакцыны Пфайзэр-Мадэрна і аўтатэст у кішані, і ў 17:25 прызямліўся ў  "літоўскім Ерушлаіме",зьмяніўшы ўпрытык 3 летакі з перасадкамі ў Осла і Стакгольме.
У Вільні сустрэўся з даўнім таварышам,перадаў яму на захаваньне  "правакатыўныя матэрыялы",сярод якіх былі белыя нарвежскія шкарпэткі з чырвонай паласой, у 20:30 паводле віленскага часу сеў у аўтобус і ў 3 ночы паводле менскага быў у беларускай сталіцы.
Мяжу прайшоў,як праходзіць нож скрозь хатняе ўласнаруч зьбітае ў бойцы масла:і пагранцы,і дзьве мытніцы жаночага полу,былі маладзенькія,народжаныя ўжо пад рэжымам,і,як здалося мне, зусім не гарэлі дзяржімпэтам,выконваючы свае службовыя абавязкі.
Там жа,на мяжы,малады зямляк пазычыў мне ўласную мабілу,каб я мог пазваніць сваім і зьняць іхную трывогу чаканьня.
Бацьку пахавалі ў сыботу 19-га.Далакопы былі з нашых,і адзін зь іх сказаў мне  на разьвітаньне:"Жыве Беларусь!"
24-га лютага раніцай пачалася расейска-украінская вайна,а я пачаў рыхтавацца да новай будоўлі,бо,як вядома,паміраць зьбірайся,а жыта сей.Так што душа мая застаецца на месцы,бо я сам якраз там,дзе  м н е  і трэба быць.
P.S.Cёньня 30 дзён па сьмерці Бацькі і 21-ы  дзень вайны Кіеўскай Русі з Масковіяй.
16.03.2022,Беларусь


Рецензии