Рэшта

Рэшта

Некалі, бачыў шмат жабракоў.  Калек.
Цыганоў на вакзалах.
Асабліва ў Расеі.
І не шкадаваў. Анікога. Праходзіў ушчэнт. Міма. Як лязо.

Неяк з маім сябрам закранулі гэтую тэму. І мне было не дваццаць год.
Дай. Дай ім хоць капеечку. Дай.  Не шкадуй. Наўогул.
Калі і капеечкі нема. Дай хоць што.
Яны выжываюць. А ты жывы.  Так казаў мой сябр.
Такі вось зьдек.

Сёння раніцай, у падземным пераходзе.
Старая цётка гандлявала самаробныя кветачкі.
Я набыў. Букецік.
Бухі дзядзька сядзеў тутака ж.

Пакінуў яму рэшту.
Дзядзька зьнізу заглянуў у мае вочы.

Пакінь сабе.
Час зьдзічэлы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →