Повторение - мать учения
Зараз пішу жахлівы аповед. Пра Галадамор . Замукнутая тэма. Табу. У Беларусі. У трыццатыя у бабулі Адаркі двое дзяцей памерлі. Няма месца пахавання на могілках. Знікла. Здзічэлы час. Васіль і Зося.
Знайшоў дакументы. У вольным доступе. Як тагачасная ўлада канфіскоўвалі збожжа на Палессі . І ў мамінай вёсцы. У трыццатыя. дакладныя . АДПУ.
Колькі год таму натыкнуўся ў Інтэрнэце, шукаючы свайго дзеда, зніклага ў 1945 годзе. Дакумент. З архіваў. Што адбывалася ў часы Галадамору.
Тут. У маёй краіне.
У вёсцы маіх сваякоў. На мяжы з Польшчай. Тураўскі раён. Палессе. Ад голаду людзі ў Польшчу да сваякоў беглі.
Дакладныя АДПУ ўражваюць.
З сямі маіх дзядзькаў і цётак удзьвох закапаныя на вясковых могліцах. Немаўляткі. Васіль і Зося.
У бабулі не было малака. Прадатрады на працягу часу выграбалі харчы. Людзі спрабавалі існаваць за кошт прыроды.
Мой дзед Мікалай быў моцным. Вельмі.
Але кніга памяці рэпрэсаваных Кастрамской вобласці Расіі абвяшчае. Памёр мой продак. Падчас следства.
Мой дзед. Дужы як дуб. Памёр. Я ўяўляю, як яго білі. Дзед, які на дубы і хвоі, мядовыя калоды-борці самастойна ўсталёўваў. На вышыню. Да дваццаці метраў. Калі каму зразумела, што гэта такое.
Дома ў кожнага захоўваецца нейкія рэчы. Дома захоўваюцца знакавыя рэчы. Для бацькоў. Для Дзядоў. Усім здаецца мусіць дзяцем, ўнукам . Не ці праўда гэта.
Нікому гэта цяпер не трэба .
Рэчы, яны носяць налёт таямніцы . Чужы. І ніколі . Амаль . Не паказваюцца. Нікому.
Але можа і не быць ніякіх рэчаў. Страх у палешукоў глыбінны.
У балоце, у лесе, бабуля захоўвала фатаграфіі. Па вайне. Дакументы.
А ў пяцідзесятым - усё спаліла. За раз. Як і не было мінулага жыцця. І чалавека не было. І двух дзетак. На могілках.
Толькі Ельцын у 1992 годзе - рэабілітаваў. Дзеда майго.
Вось так . Проста. Няма складу злачынства. Хоць так.
Мне, калі было за паўстагоддзя, Мама паказала. Незвычайны рушнік. Незвычайнай ткацкай працы. З ўзорамі на краях. Са словамі вышытымі. І птушкамі. Яскравымі пеўнямі.
Гэта тваёй бабулі ў падарунак пакінулі. Яшчэ да вайны. Бабуля ўсю вайну хавала. Ратавала. Берагла.
Распраўляю рушнік. Ён новы. Зусім.
А гадоў, гадоў колькі прайшло.
Мама кажа. Я і не ведала. Мне старэйшая сястра Вольга распавяла.
Трэба сказаць, цётка Вольга, 1922 году нараджэньня.
Прыгажуня. Прайшла нямецкі лягер. І потым - савецкі.
Жалезная цётка Оля мая. Толькі цяпер разумееш увесь жах яе жыцця.
Мацінка мая!
У дзверы, на глухім Палессі, у дзверы дома маёй бабулі Адаркі пастукалі. Нават не пастукалі. Пошкрабали.
Дома былі дзеці. Чалавек сышоў з ночы, на старыя руслы. Можа якая рыба зловіцца.
Адарка адмукнула клямку і расчыніла сенцы.
На двары стаяла людзіна. Ці не людзіна. Мужчына ці жанчына. Або прывід з далёкіх Альманаўскіх балот.
Яна калацілася. І мувіла шэптам: Мацінка мая. Мацінка мая...
Доню мая. Сынкууууууу...
Баба мая, Адарка, у хату пусціла. Вымыла. Гаротніцу. Накарміла. Спаць паклала. Жанчыну.
Прайшоў нейкі час . У Адаркі кросны былі.
Стала незнаёмка прыглядацца. І потым дапамагаць.
Ткаць.
Рушнік. Па-нашаму.
А потым сама стала ткаць. Прыгожыя рушнікі. Свой стыль. На стол. І на вяселле . І на абразы. І на гаспадарку. Толькі нічога не казала жанчына. Усьміхалася сабе.
І ўвесь час паўтарала адны і тыя ж словы, як мантру.
- і што потым , Мама?
- цётка Оля сказала , вайскоўцы прыйшлі, забралі яе.
З-пад Палтавы яна была.
Дзетак сваіх з'ела.
Мацінка мая. Мацінка мая...
Доню мая. Сынкууууууу...
Свидетельство о публикации №222041000046
З самымі цёплымі пажаданнчмі,
Людмила Мищенко 13.04.2022 02:01 Заявить о нарушении