Будоулi, агарод...
А дворышча — на многа душ.
Пляцок-дзяцінец, хата — глыба,
Парадак даўні не паруш!
Святліца — дворышча асобнасць,
Вялікі стоўб, завецца «тур».
Спіралісь маціцы — адхоннасць,
Драўляныя, бо дом — не мур.
Дом мураваны для багатых,
Пры доме брамнік-вартаўнік.
Ён страшны, нібы чорт рагаты,
Палаца спраўны прадстаўнік.
З архіваў дворышчы вядомы,
Дзяцінец быў уласны двор.
Зямлі пляцоўка каля дома,
Прыстанак добры з даўніх пор.
Я зазірну ў вякі сівыя,
Убачу, можа, продкаў след.
Шалёна, злосна вецер вые,
Перад вачыма даўні свет.
Свидетельство о публикации №222041700478