Мне залiшняга не трэба

Мне залішняга не трэба,
На плячах каб быў каптан.
На стале кавалак хлеба...
Мой жыццёвы просты план.

Добра, калі ёсць паўсыра,
А няма, дык не бяда.
Прывітаю госця шчыра,
Ёсць гарэлка, не вада.

Сок, віно стаяць у шафе...
Мне каго баяцца тут?
Ты заходзь, мой дружа, шафер,
Я ўзвышу свой статут.

Так, з дзяўчынай ажанюся,
Не застанусь адзінок.
Ладная мая Гануся,
Будзе сын, нібы дубок.

Мары простыя, не казка,
Нібы светлы ручаёк.
Падары мне, Божа, ласку...
Шчасце, дзе ты? Матылёк...


Рецензии