Вядзьмак
Страшна мне ад гэтых дум.
Вядзьмака адолеў сум,
Там людзей чакае глум.
Бо вядзьмак, вядома ж, зух,
Ён нядобры злосны дух.
Толькі зробіш нейкі рух,
Разнясе цябе ў пух.
У цёмным лесе ў гушчары
Ходзяць казкі да пары.
Ёсць бярлога пры гары,
У ёй жыве вядзьмак стары.
Штось бармоча пра сябе,
Злы, заўсёды ў журбе.
Замарочыць ён цябе,
Нібы воран задзяўбе.
У цёмным лесе ёсць вядзьмак,
Абыйсці яго? Ніяк...
Чорнай сіле ён сваяк,
Вочы свецяць, як маяк.
Не хадзі ў цёмны лес,
Там нядобрай мымры з’езд.
Пападзеш пад цяжкі прэс,
Атрымаеш боль ды стрэс.
Свидетельство о публикации №222042200492