Як вясна-красуня...

Як вясна-красуня
Песціць нас цяплом.
Пчолы кінуць вулей —
Цешацца святлом.

Кветкі  апыляюць,
Гул — вясновы цуд.
Дружна аблятаюць
Мой прыгожы кут.

Адчыню аконца —
Прылятай, пчала!
Абагрэла сонца —
Працу пачала.

Шпак сядзіць на плоце,
Песню заспяваў,
Зранку у палёце —
Мала спачываў.

Так, турботы хопіць —
Птушанят карміць.
Машкара у роце —
Усім няпроста  жыць.

Як вясна-красуня
Песціць нас цяплом...
Ды турбот падсуне —
Праца дзень за днём...


Рецензии