Як прыгожа наша мова
Родных гукаў ладны строй.
Усемагутна, моцна слова,
Я згаджаюся з сястрой.
Мне яна не раз казала:
«Наша мова — сэнс ды пах!»
Пабрахушкай падразала:
«Слова лёгкае, як птах!»
Па дарозе самастойнай
Мова родная вяла.
Песняй шчыраю, дастойнай,
Лёс прыводзіць да святла.
Мнагаспеўна, нібы скрыпка,
Зазвінела, загула...
Растлумачыць хутка, спрытна,
Дасканала лад вяла.
Мілых гукаў пералівы
Чую ноччу, чую днём.
Родны край, будзь век шчаслівы...
Ты, радок, палай агнём.
Як прыгожа наша мова...
Трапных выразаў — праз край!
Уладарыць можна словам —
Добры вобраз, выбірай!
Свидетельство о публикации №222042300528