Паска

Паска

У нас так кажуць. Ня Вялікдзень.
Паска.
І не куліч, не пірог, пасха, а паска.

У старавераў на Вялікдзень ходзяць. На магілкі.  Да сваякоў, знаёмых.
Мы здалёк прыехалі.
Магілак шмат, паспець да заходу сонца трэба. Лямпадку запаліць, яйка пакласьці, кавалачак паскі.

З гомельскага аэрапорта бамбавоз узляцеў, а мы ў пятнаццаці кіламетрах ад яго, на могліцах, у прадзеда. Роў стаяў такі, што я ледзь не абассаўса з жаху. З крывавыма зоркамі, на крылах, ізарваў маё неба, навалач.
Буслы зняліся з кубла і паляцелі прэч.

Паска.
Госпадзе, паглядзі на нас з нябёсаў.

Я завязваю рушніка на старым крыжы.
Рукі мае трусяцца.


Рецензии