Спящие волки - перевод Екатерины Мицкевич

                СПЯЧЫЯ ВАЎКІ
У дзяцінстве мы часам слухалі гісторыю, якая адбылася з маім прадзедам Фядосам, бацькам маёй бабулі. Тая гісторыя нам вельмі падабалася, таму што неверагодна казачная гісторыя была праўдзівай. Яе перадала, што памятала, мая бабуля Праскоўя маёй маме Зінаідзе. Слуханне звычайна адбывалася познім вечарам, калі было ўжо цёмна. Распавядала мама з беларускім акцэнтам, эмацыйна. І я, і мае дзеці уважліва слухалi пратаямні чы выпадак, з цікаўнасцю і хваляваннем баяліся
 прапусціць які яновыя падрабязнасці. Гэта адбылося ў Беларусі, дзе нарадзіліся і жылі мае бацькі і дзе нарадзілася я сама. Маёй бабулі тады, у 1912 годзе, споўнілася шэсць гадоў. Жыла яна з бацькамі ў вёсцы, у якой было трыццаць хацiн. Вёскалі чыла сявялікай, Якія менш, у тых па было дваццаць. У майго прадзеда Фядоса было шасцёра дзяцей: двайняткі Жэня і Паліна, мая бабуля Праскоўя, Леанід, Клаўдзія і Аляксей. Прадзе дбыў жанаты другі раз, першая жонка памерла, дзяцей у іх не было. Яны трымалі вялікую гаспадарку: быдла, птушку, коней. Зямлі было вельмі шмат, яе трэба было апрацоўваць, бо ранняй вясной сеялі лён. Працы хапала ўсім. На прыканцы лета лён збіралі ў снапы, пасля выбівалі зярняткі з скрыначак прадметам, вырабленым з доўгай драўлянай гладкай палкі, да якой была прывязаная вяроўка з лёну, а на канцы вяроўкі мацавалася кароткая драўляная палачка. Гэтуэ прыспасобу называлі"цапы". Потым па восені снапы слалі на зямлю, каб дожджык намачыў і лён стаў мякчэй; правяралі і, калі гатовы, збіралі і везлі камячыць у «пуні» - так называлі памяшканне-хлеў (закладвалі лён у мялкі - металічнае кола). Пасля гэтага лён часалi на цвіках, убітых у драўляную дошку, потым пралі, ткалі і з гатовага палатна шылі ільняную вопратку. Дзеці і суседзі былі добрымі работнікамі ў гэтым працаёмкім працэсе. Усе працавалі да ночы, дзецям ноччу заўсёды вельмі хацелася есці, але ім не давалі, таму што выконвалі ўсе пасты. У вёсцы быў маленькі магазінчык, у якім гаспадаром быў габрэй. У краме прадавалася ўсё самае неабходнае: запалкі, соль, селядзец, цукеркі, ніткі. Адзін раз у тыдзень Фядос, вазіў габрэя для закупкі тавару ў горад Оршу на рынак, бо у яго былі свае коні. Раніцай, а чацьвёртай гадзіне, прадзед запрагаў коней, каб паспець вярнуцца назад: адле гласць да месца была трыццаць кіламетраў. Дарога была адна раз'езджаныя, праз лес. Часам з-за дрэў выбягалі
 вясковыя бандыты, спынялі прадзеда і габрэя, адбіралі грошы, калі тыя грошы аддавалі адразу, то бандыты іх не білі. Але пасля гэтага Фядосу з габрэем даводзілася вяртацца назад дадому. Габрэй збіраў грошы, і калі збіралася патрэбна яколь касць, яны зноў ехалі па пакупкі. Зрэдку на зваротным шляху з Воршы, пасля закупкі тавару, габрэй даваў Фядосу адзі нвялікіпернік, часам пасыпан ызверху цукрам, наўсіх шасцярых дзяцей і прыгаворваў:
- Хай ведаюцьХаемку.
За ўдалую паездку плаціў Фядосу грашыма. Узімку маразы былі моцныя, снег ляжаў гладкі і роўны. Лес вакол вёсак стаяў магутны і глухi. Аднойчы габрэі папрасілі Фядоса адвезці жаніха да нявесты ў мястэчка, якое стаяла на ўзвышшы і таму атрымала назву Горкі. Шчас надаехаўшы да месца правядзення вяселля, габрэі прапанавалі Фядосу застацца на вяселле і заначаваць. Але ён адмовіўся ад пачастункаў і начоўкі, паведаміўшы:
- Дарога санная, паеду. Ногі хворыя, залезу на печ ды буду грэцца, люблю спаць дома. Недалёка ад'ехаўшы ад мястэчка Горкі, ён спыніўся каля дарогі, дзе стаяла карчма. Трэба было пакарміць коней сенам. Пакуль коні елі, Фядос выпіў піва і паеў. Гаспадары карчмы так сама прапанавалі яму застацца да раніцы:
- Позна ўжо ехаць, ноч на двары. Заставайся. Раніцай паедзеш.
Але ён адказаў упэўнена:
 - Пагрэўся. Паеду. У чужых ня начую.
Сеў у сані і паехаў. Калі заязджаў у глухi хмурны лес, ні на што не звяртаў увагі, нікуды не глядзеў, толькі на раз'езджаную санкамі дарогу,бо ехаў непершы раз. Але раптам коні з храпам ўсталі на дыбкі, застылі як скамянелыя і не хацелі рухацца з месца. Не разумеючы, што адбылося, Фядос паглядзеў у глыб лесу і ўбачыў пянёк, а на ім сядзеў невялікага росту, з доўгай
 сівой барадой старэнькі дзядок. Побач з пеньком гарэла вялі каевогнішча, а вакол вогнішча і пянька са старэнькім спалі шэрыя касматыя ваўкі. Яны былі падобныя, як блізняты, усе ляжалі ў адзін бок, выцягнуўшы свае касматыя пярэднія лапы да вогнішча, а заднія лапы і хвост былі прыціснутыя да цела. Ваўкі дыхалі ціха, роўна, атачаючы сваю ваўчыную пашчу цёплай парай, якая хутка растварылася ў марозным паветры. Моцна спалохаўшыся і здзівіўшыся, Фядос не ведаў, што рабіць. Але тут раптам пачуў словы Дзядка:
- Iдзі, пагрэйся.
І Фядос, павольна выцягваючы свае хворыя ногі, вылез з санак і зразумеў, што яму нічога не застаецца рабіць, толькі ісці да старога. Як напалоханы звярок, асцярожна і мякка ступаючы па снезе, не адчуваючы пад сабой цвёрдай глебы, паступова набліжаючыся да спячым ваўкам, Фядос раптам адчуў, што шапка на яго галаве падымаецца, і зразумеў, што ад страху валасы дуба сталі. Ён паспрабаваў рукой паправіць шапку, але гэтага зрабіць не ўдалося. У гэты час стары вымавіў:
 Пераступай цера зіх, не бойся, толькі асцярожна, не наступі, бо пабудзiшь.
Трасячыся ўсім целам, Фядос наблізіўся да вогнішча, зняў рукавіцы; не разумеючы, што адбываецца, працягнуў да агню рукі, дрыготкіяці то ад холаду, ці то ад страху. Пакуль Фядос грэўся, дзядок пытаўся, адкуль ён едзе так познаўначы, куды трымае свой шлях. Фядос адказаў, што вазіў жаніха на вяселле. Колькі ён прасядзеў ля вогнішча, не памятае, але калі адчуў, што сагрэўся, сказаў Дзядку:
- Я ўжо абагрэўся, мне трэба ехаць дадому, да сям'і.
Дзядок яго не затрымліваў, казаўшы:
 Едзь, цяпер у цябе ўсё будзе добра, вольны твой шлях.
Стараючыся не падаць выгляду, як яму страшна, Фядос паволіў стаў, гэтакжа асцярожна пераступіў празспячых ваўкоў, уяўляючы, што будзе, калі гэтыя лютыя
звяры прачнуцца. Дайшоўшы да драўляных санак, ён сеў, схапіў павады і моцна ўдарыў пугай спалоханых коней. Цяпер яны беглі, як ўкушаныя. Трохі ад'ехаўшы ад месца спячых ваўкоў, Фядос азірнуўся, але, да яго здзіўлення, ужо не было ані вогнішча, ані ваўкоў. Ён яшчэ мацней ударыў коней і гнаў іх да самага дома, але больш не азіраўся. Яму здалося, што даехаў ён за адно імгненне. Дома хутка залез на рускую печ і заснуў, а раніцай распавёў, што з іма дбылося. Колькі потым ездзіў па гэтай жа дарозе праз лес, але ніколі больш не сустракаў ні Дзядка, ні спячых ваўкоў. Толькі часам, пад Каляды, калі ў ваўкоў бывалі вяселлі, адна ваўчыца падбягала да саней, ставіла пярэднюю лапу на сані і бегла па снезе разам з санкамі. Калі Фядос заўважаў ваўчыцу, ён гнаў коней, але яна так сама бегла хутчэй. А калі ён, моцна раззлаваўшыся, сцягаў ваўчыцу пугай, яна заскаквала на сані і адразу ўцякала, але на яго не нападала. Вось такія загадкавыя выпадкі бывалі, калі нас яшчэ не было. Але, дзякуючы расказах нашых бабуль і дзядуляў, зараз іх ведаем і мы.


Рецензии