Звяртаюся з павагай...

Звяртаюся з павагай да зямлі,
Карміцелька, ахоўніца, матуля...
Прыгожыя жытнёвыя палі,
Мой мілы родны край заўжды ўтульны.

Над дахамі дамоў ляцяць буслы,
Як сімвалы маёй старонкі роднай.
У клопаце пра птушанят малых,
Якія хутка стануць зменай годнай.

Куточак кожны добра мне вядом,
Па ім не раз мая нага ступала.
Застаўся добры знак — стары мой дом,
Маё каханне дарам не прапала.

Чарэмхі пах ды крыкі журавоў,
Што гэтак аздабляюць наваколле,
Гул-спевы над абшарамі вятроў,
Не ведаю зямлі чароўнай болей.

Звяртаюся з пашанай да зямлі,
Прыгожая, лагодная, як маці.
Зялёныя жытнёвыя палі,
Ў кветках ды з травою сенажаці...


Рецензии
Татьяна, замечательно написали!
Мелодичные красивые стихи.
С русским языком большое сходство, многое понятно.
С теплом

Мирослава Завьялова   02.05.2022 09:08     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв, Мирослава!
Белорусский язык благозвучен и мелодичен. Вы верно написали о большом сходстве его с русским языком.
С благодарностью и поклоном!

Татьяна Цыркунова   02.05.2022 15:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.