Сонца веснавое...
Хораша на свеце жыць.
Сонца веснавое — казка,
Трэба сонцам даражыць.
Промень сонца пацалуе
Ды прагоніць прэч туман.
Сонейка цяплом мілуе, —
Свечкі выпусціў каштан.
Рыжы кот ляжыць на сонцы,
Скачуць блізка вераб’і.
Дзьмухавец гарыць на склонцы,
Сонца свеціць роўна ўсім.
Шпак нясе ў гняздо пушынкі,
Птушанятам трэба пух.
Ветрык агаліў былінкі,
Даказаў, які ён зух.
Сэрца раптам скаланецца:
«Божа ж мой, вайна ідзе...»
Ды з трывогаю заб’ецца:
«Шмат народа ў бядзе...»
Сонца веснавое з ласкай,
З кожным днём гарыць ярчэй.
Твар хаваецца пад маскай...
Божа, дай жа мір хутчэй!
Свидетельство о публикации №222050301444
Спасибо за стихотворение!
Владимир Радимиров 06.05.2022 07:27 Заявить о нарушении
Не адпускае ад сябе родная мова.
З цягам часу ўсё часцей пішу на ёй.
З цяплом ды павагай!
Татьяна Цыркунова 06.05.2022 13:42 Заявить о нарушении