На зямлi Беларусi

На зямлі маёй роднай
Многа помнікаў воям.
З урачыстасцю годнай
Ды пашанай героям.

Прынімала навалу
Ты, зямля Беларусі.
Брэст ды Мінск — вы пад валам,
Магілёў — ганаруся.

Затрымаў над Дзвіною
Віцебск — мужны, славуты.
Захлынуўся вайною
Вораг, духам закуты.

Не вялі тут падліку,
Баранілі Радзіму.
Батальёны вялікіх —
Славу іх не адымуць.

Сутыкнуўся з таранам —
Вораг мужных не ведаў.
Ваявалі старанна,
Не зламілі дух беды.

На зямлі Беларусі
Многа помнікаў воям.
Я пісаць не стамлюся —
Слава, гонар героям!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →