Навальнiца вясной

Доўга спаў бы, як забіты,
Гэтак млява і цяжар.
Раптам дождж лінуў — глядзі ты!
Сонца грэла, як пажар.

Бачу ў небе — бліскавіца,
А за ёю гром услед.
Бог Пярун — ён грозналіцы,
Прынясе нямала бед.

Сам маланкай апавіты,
Стрэлы грозныя гараць.
Бура — з пяруновай світы,
Там вятроў шалёных раць.

Стрэлы, як з маланак звіты,
Хмары цёмныя — ніжэй.
Лінуў дождж, нібы з карыта,
Грома гукі ўсё бліжэй.

Навальніца, ты жадана,
Без цябе бярэ адчай.
Ты народам паважана,
Толькі хату не знішчай.

Доўга спаў бы, як забіты,
Абудзіў жа бог Пярун.
Шчодры дождж, нібы з карыта...
Прыбадзёрся ты, гарун...


Рецензии