Нёман за мастом вiруе...

Нёман за мастом віруе,
Хутка круціцца вада.
Пэўна, волат наш хітруе,
Хто папаў туды — бяда.

Нёман можа быць жахлівым,
Ён знянацку нападзе.
Напужаўся палахлівы:
«Ох, куды ж ён завядзе?»

Нёман можа стаць глыбозным,
Нібыта страшэнны роў.
Ён бывае нават грозным,
Для людзей і для звяроў.

Нёман восенню журботны,
Хвалі цяжкія гудуць.
На душы тады маркотна —
Восень ладзіць свой статут.

Нёман стаў вясной вясёлы —
Волат жвавы трошкі сціх.
Расцвіце ружовы золак —
Прыгажосць кранае ўсіх...


Рецензии